Куст вышынёй 1—2 м, з круглаватымі галінкамі, укрытымі рыжаватымі або чорна-бурымі бародаўкамі. Лісце падоўжана-эліпсоіднае, па краі зубчастае. Кветкі дробныя, зеленавата-жоўтыя. непрыкметныя, у 3—9-кветкавым парасоніку. Каробачкі канічныя, цёмна-чырвоныя, чатырохлопасцевыя, прыплюснута-грушападобныя. Насенне чорнае, бліскучае, з ярка-чырвонымі прынасеннікамі.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, на Каўказе, Малой Азіі, у Іране, Кітаі, Японіі, Карэі. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Расце ў хвойных і мяшаных лясах, у хмызняку на берагах рэк, у ярах. Цвіце ў маі—чэрвені, плады выспяваюць у верасні—кастрычніку.